Стала вядомая дата суда над пенсіянеркай Галінай Лагацкай
Яе вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле.
08.06.2024 / 15:29
Галіна Лагацкая
Галіне Лагацкай 63 гады. З 2020-га яе некалькі разоў арыштоўвалі за ўдзел у пікетах. Калі пачалася вайна, яна выйшла расклейваць улёткі «не вайне», за што яе таксама затрымалі і прысудзілі 15 сутак арышту. З 2020-га жанчына агулам адбыла на сутках каля двух месяцаў.
Апошні раз Галіну затрымалі 9 красавіка 2024-га. Для гэтага яе запрасілі ў РУУС, сказаўшы, што яна можа забраць тэлефон, які ў яе канфіскавалі яшчэ ў 2022-м.
Вядома, што яе вінавацяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — звычайна гэта ўдзел у пратэстах. Суд над Галінай пачнецца 14 чэрвеня ў Кастрычніцкім судзе горада Мінска ў 10:30 раніцы. Жанчыне пагражае да трох гадоў калоніі.
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання