Прэм'ер-міністарку Даніі пабілі на вуліцы Капенгагена
Пра інцыдэнт паведамілі ў канцылярыі дацкай прэм'еркі Метэ Фрэдэрыксэн, удакладніўшы, што яна «шакаваная тым, што здарылася», але не дае далейшых каментароў.
07.06.2024 / 22:51
Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: AP Photo/Jeremias Gonzalez
«Прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксэн сёння падвергнулася нападу і збіццю з боку мужчыны на вуліцы Культарвет у Капенгагене. Метэ, натуральна, шакаваная нападам. Павінен сказаць, што гэта скаланула ўсіх нас, хто з ёй блізкі», — паведаміў міністр навакольнага асяроддзя Магнус Хойніке ў сацсетцы Х.
Мужчына, які пабіў прэм'ер-міністарку, затрыманы. Матывы нападніка пакуль невядомыя.
Пуцін пачаў насіць на публічных мерапрыемствах бронекамізэльку
Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца