«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца». Байдэн папрасіў у Зяленскага прабачэння за затрымку вайсковай дапамогі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 7 чэрвеня публічна папрасіў прабачэння ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага за шматмесячную затрымку амерыканскай вайсковай дапамогі, якая дазволіла Расеі дамагчыся поспехаў на полі бою, піша Euronews.
07.06.2024 / 19:10
Фота: AP Photo/Evan Vucci
Выступаючы ў Парыжы, куды абодва прэзідэнты запрошаныя ў рамках святкавання 80-й гадавіны высадкі саюзнікаў у Нармандыі, Джо Байдэн заявіў Уладзіміру Зяленскаму, што просіць прабачэння перад украінскім народам за тое, што ён шмат тыдняў знаходзіўся ў падвешаным стане, не ведаючы, ці паступіць дадатковая дапамога ад ЗША.
Байдэн пры гэтым падкрэсліў, што амерыканскі народ будзе падтрымліваць Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве.
«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Байдэн прыбыў у Францыю для ўдзелу ва ўрачыстасцях у памяць 80-годдзя высадкі ў Нармандыі
У Кіеве парадаваліся, што ў мірным саміце па Украіне возьме ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША
Як зменіцца свет, калі Трамп стане прэзідэнтам? Разважае Эплбаўм