Дзве краіны ў ЕС прапанавалі не абмяжоўваць вываз люксавых тавараў у Беларусь

Германія і Францыя выступілі з ініцыятывай не абмяжоўваць вываз з ЕС люксавых тавараў, у прыватнасці аўтамабіляў, праз Беларусь. Пра гэта піша «Прайм» са спасылкай на Politico.

07.06.2024 / 13:50

Ілюстрацыйнае фота

Са слоў еўрапейскіх дыпламатаў, якія выступілі ў Politico, Германія пярэчыць супраць таго, каб ЕС «закрыў шчыліну», якая дагэтуль дазваляе перамяшчаць прадметы раскошы ў Расію праз Беларусь.

Адначасова і Францыя не падтрымлівае ўвядзенне Еўрасаюза абмежаванняў на пастаўкі люксавых тавараў у Расію. Пры гэтым Парыж гатовы да «жорсткіх захадаў у дачыненні да краін, якія абыходзяць санкцыі», калі гаворка ідзе пра «тавары, якія служаць вайсковым намаганням Расіі».

У дыскусіі, якая разгарнулася ў Еўракамісіі, Германія настойвае на ўзмоцненым экспартным кантролі толькі тавараў, прыдатных у ваенных дзеяннях Расіі.

Nashaniva.com