У віцебскім Летнім амфітэатры сабралі пяцітысячную масоўку, а пасля яе эвакуявалі
У Віцебску правялі маштабную трэніроўку ратавальнікаў і ўсіх экстранных службаў абласнога цэнтра. Яна, як паведамляецца, прайшла ў рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
06.06.2024 / 19:28
Сёлета ў вучэннях упершыню прынялі ўдзел больш за 5 тысяч гараджан, дзякуючы чаму хацелі стварыць рэальную карціну эвакуацыі з глядзельнай залы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Такую маштабную эвакуацыю віцебскія ратавальнікі правялі ўпершыню, адзначае прэс-служба МНС. Для яе задзейнічалі 16 адзінак тэхнікі і больш за 70 ратавальнікаў.
Сабраць такую аўдыторыю, як адзначаюць у МНС, было няпроста, аднак пры наяўнасці неабмежаванага адміністрацыйнага рэсурсу нічога немагчымага няма.
Паводле легенды, пажар успыхнуў пасярод глядзельнай залы ў памяшканні радыёсеткі падчас канцэрту, «загарэлася» таксама на другім паверсе адміністрацыйнага корпуса.
Каля Рэчыцы цыстэрна з палівам рухнула з моста цераз Дняпро
У Магілёве мужчына загінуў, саскочыўшы з моста ў Дняпро