«Белкамунмаш» адмаўляе датычнасць да аварыі трамваяў у Кемераве. Аднак прызнае, што ягоныя камплектуючыя там ёсць

Беларускае прадпрыемства «Белкамунмаш», якое займаецца вытворчасцю розных відаў грамадскага транспарту, адрэагавала на закіды ў ягоны бок, што нібыта прычынай сутыкнення двух трамваяў стала адмова тармазоў у аднаго з іх, а тармазы тыя пастаўляў «Белкамунмаш».

06.06.2024 / 18:51

Фота: Russian Interior Ministry of Kemerovo Region via AP

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці. У гэтай сітуацыі лічым неабходным патлумачыць, што прадпрыемства раней пастаўляла ў гэты рэгіён выключна кузавы, што ніяк не магло справакаваць ДТЗ», — заявіла прэс-служба прадпрыемства.

У прыватнасці, як сцвярджаецца, у перыяд з 2011 па 2013 год у Кемерава было пастаўлена 8 кузаваў трамвайных вагонаў мадэлі 60102. Яны былі, маўляў, патрэбныя для мадэрнізацыі трамвайных вагонаў. Усе ж наступныя работы і выпрабаванні рабіліся ў Кемераве сіламі эксплуатуючай арганізацыі.

Паводле прэс-службы «Белкамунмаша», прадпрыемства «надае значную ўвагу пытанням якасці вырабленай тэхнікі і яе сэрвіснага абслугоўвання». 

Тым не менш, весткі пра аварыі з удзелам транспартных сродкаў беларускай вытворчасці, у тым ліку і з-за тэхнічных непаладак, прыходзяць з Расіі рэгулярна.

Нагадаем, што аварыя ў Кемераве адбылася раніцай 6 чэрвеня. Трамвай на высокай хуткасці ўвайшоў у паварот, у гэты момант адчыніліся пярэднія і заднія дзверы і два чалавекі вылецелі на праезную частку пад колы машыны, якая паспела затармазіць.

Колькасць пацярпелых у аварыі цяпер дасягнула 125 чалавек, сярод іх 10 дзяцей. Адзін чалавек загінуў, 21 шпіталізаваны, 4 — у цяжкім стане.

Колькасць пацярпелых пры сутыкненні трамваяў у расійскім Кемераве дасягнула 108 чалавек

У расійскім Кемераве сутыкнуліся два трамваі: траўмы атрымалі 90 чалавек

Як беларускія трамваі гараць і ламаюцца ў Расіі

У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

Nashaniva.com