У Мінску не засталося ніводнага прыватнага дзіцячага садка
У сталіцы Беларусі зараз працуе 471 дзіцячы сад. Усе яны — дзяржаўныя.
06.06.2024 / 12:31
Ілюстрацыйнае фота. Яндэкс-панарама
Ніводная прыватная дашкольная ўстанова не змагла прайсці працэдуру ліцэнзавання, распавёў Мінск-Навінам старшыня Камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.
Да ўступлення ў сілу закона № 213-З «Аб ліцэнзаванні» ў Мінску працавала 5-6 такіх устаноў.
«Але цяпер яны спынілі дзейнасць, — растлумачыў чыноўнік. — Не магу сказаць, што ўзровень адукацыі або ўмовы знаходжання дзяцей там былі нейкія асаблівыя, павышанай камфортнасці. Хіба што групы некалькі менш».