Рэжысёра Андрэя Гнёта выпусцілі з сербскай турмы
Ён пераведзены пад хатні арышт.
06.06.2024 / 11:53
Беларускі рэжысёр і журналіст Андрэй Гнёт, які быў затрыманы ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускіх уладаў праз Інтэрпол, вызвалены з сербскай турмы.
Беларус пераведзены з цэнтральнай турмы Бялграда пад хатні арышт.
«Гэта першы важны крок у вырашэнні лёсу Андрэя, які больш за 7 месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі, без доступу да належнай медыцынскай дапамогі пры рэзка пагоршаным стане здароўя. Аднак цяпер важны другі самы галоўны крок — не дапусціць яго экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя пераследуюць па палітычных матывах», — піша Павел Латушка.
Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпал у сувязі са справай аб падатках. Абарона настойвае, што пераслед палітычна матываваны, а на радзіме яго могуць чакаць катаванні.
У снежні 2023 года суд першай інстанцыі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (апеляцыйны) адмяніў рашэнне і адправіў справу на перагляд.
Чаму ГУБАЗіК пачаў дзікае паляванне на івэнт-агенцтвы і вядучых святаў
Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра»
Спевака Сашу Нэма дапыталі ў ГУБАЗіКу