Спевака Сашу Нэма дапыталі ў ГУБАЗіКу

Відэа са спеваком апублікаваў канал сілавікоў. Губазікаўцы пішуць, што Саша Нэма прыйшоў у міліцыю, каб «выбачыцца за свае дзеянні ў 2020 годзе». У сторыз у інстаграме сам спявак гаворыць, што «гэта была цяжкая гутарка, з паказаннямі». 

06.06.2024 / 10:40

На відэа сілавікоў Саша Нэма гаворыць, што ўдзельнічаў у акцыі 16 жніўня 2020 года, пра што шкадуе — паводле яго слоў, гэта «глабальна адбілася» на яго кар'еры. Цяпер ён прыйшоў, каб прасіць прабачэння «перад усё краінай — ад шараговага рабочага да прэзідэнта». 

@nashaniva Спевака Сашу Нэма дапыталі ў ГУБАЗіКу #беларусь #сашанемо #нашаніва #рэпрэсіі #минсксейчас #беларусьновости #навіны ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

У сторыз у інстаграме Нэма гаворыць, што «гэта была цяжкая гутарка, з паказаннямі», што ён выціснуты «ў хлам», але яму трэба было выбачыцца перад усімі, «каго ён падвёў».

Ці заведзеная нейкая справа ў адносінах да артыста, не паведамляецца. Ён на волі. 

Спявак Саша Нэма запісаў рэкламу беларускіх цукерак і насмяшыў сацсеткі

Чаму ГУБАЗіК пачаў дзікае паляванне на івэнт-агенцтвы і вядучых святаў

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» 

Nashaniva.com