Lada ўпершыню прадставіла сваю новую мадэль — Iskra. Што за яна?

На Пецярбуржскім міжнародным эканамічны форуме АўтаВАЗ паказаў новую мадэль у лінейцы — Lada Iskra. Яе планавалі вывесці на рынак яшчэ летась, але праз санкцыі расійскаму аўтавытворцы давялося скарэктаваць планы.

06.06.2024 / 13:34

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

З'явіцца 6-ступеньчатая механіка

Новую Lada пабудавалі на «адаптаванай» платформе CMF-B LS ад Renault-Nissan. На гэтай жа платформе ў Еўропе выпускаюць Dacia Logan трэцяга пакалення.

На Lada Iskra упершыню за ўсю гісторыю існавання Lada з'явіцца 6-ступеньчатая механіка. Яна будзе працаваць у пары з бензінавым 16-клапанным рухавіком аб'ёмам 1,6 літра магутнасцю 106 к.с.

Аўтамабіль у базавай версіі будзе прадавацца з 8-клапанным рухавіком на 1,6 літра магутнасцю 90 к.с і 5-ступеньчатай механікай.

Таксама будзе даступны варыянт з аўтаматычнай каробкай перадач.

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

Мільярдныя выдаткі і высокі ўзровень лакалізацыі

З'яўленне «Іскры» называюць першай перамогай на шляху па імпартазамяшчэнні, якую ўдалося дасягнуць за два гады. На прэзентацыі паведамілі, што праект па распрацоўцы новага мадэльнага шэрагу абышоўся ў 23 мільярды расійскіх рублёў (гэта каля 2,5 мільярда даляраў). Паведамляецца, што для яе выпуску лакалізавалі звыш двух тысяч кампанентаў. Узровень лакалізацыі ацэньваюць у 3/4.

Серыйны выпуск «Іскры» запланаваны на пачатак наступнага года. Аўтамабіль прапануюць у кузавах седан, універсал і крос-універсал.

Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

Што пачым?

АўтаВАЗ пазіцыянуе Lada Iskra як нешта сярэдняя паміж Lada Granta і Lada Vesta. Дакладная цана навінкі невядомая, але эксперты выказваюць меркаванне, што цэны будуць у межах 1,1 — 1,5 мільёна расійскіх рублёў, што складае каля 12 400 — 16 800 даляраў.

У год плануюць выпускаць ад 70 да 100 тысяч «Іскр».

LADA аднавіла выпуск усяго мадэльнага раду. Цана на папулярную Lada Largus — космас

«Белджы» анансаваў пачатак продажу новай мадэлі красовера пад уласным брэндам

Nashaniva.com