Кіраўніца Белкаапсаюза прапануе, каб іншыя гандлёвыя сеткі адлічвалі працэнты «на сельскі гандаль»
Старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў выказала ідэю, каб на падтрыманне гандлю ў сельскай мясцовасці абкласці паборамі праз спецыяльны фонд больш паспяховыя гандлёвыя сеткі.
05.06.2024 / 21:14
Фота: Гомельская праўда
«Была такая думка, каб […] прагаварыць з уласнікамі некаторых сетак і, заручыўшыся іх падтрымкай у частцы таго, каб сфармаваць нейкі фонд адлічэнняў з тых суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць, якія больш за 50% свайго аб'ёму абароту фармуюць у горадзе, каб долю ў 1% яны адлічвалі…», — сказала Караткевіч.
Фармальна чыноўніца прапануе стварыць такі фонд для падтрымкі не свайго Белкаапсаюза, а ўвогуле «сельскага гандлю», але відавочна, што іншым гандлярам з яго калі нешта і перападзе, то па дробязі.
Бо, паводле Караткевіч, прыватнікі гандлююць на вёсцы, але, маўляў, толькі ў больш выгадны сезон, калі ўлетку прыязджаюць дачнікі. А зімой нібыта гандлюе ў асноўным Белкаапсаюз, і яму добры было б каб іншыя кампенсавалі хоць бы кошт паліва.
«14 дзён без аўталаўкі». Жыхары вёскі ў Рагачоўскім раёне паставілі мясцовы рэкорд жыцця ў ізаляцыі
«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?
«Для нас, старых, гэта адзіная забаўка». Як аўталаўка аб'язджае маленькія вёскі
«Мяса не завозяць і хлеб нясвежы» — у Мядзельскім раёне абурыліся аўталаўкай
Белкаапсаюз абяцае накарміць тэрабарону падчас вайны