Белкаапсаюз абяцае накарміць тэрабарону падчас вайны

Праўда, ёсць праблемы ў некаторых рэгіёнах.

05.06.2024 / 18:53

Фота: Мінабароны

Белкаапсаюз гатовы арганізаваць харчаванне для войскаў тэрытарыяльнай абароны ў ваенны час. Пра гэта расказала старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч на сустрэчы з дэпутатамі. Пры гэтым могуць узнікнуць праблемы ў раёнах, адкуль спажыўкааперацыя ўжо сышла, піша Sputnik.

«Адзінае, вядома, складана будзе ў 23 раёнах, дзе няма ўжо нас, як наогул нашай дзейнасці», — выказала меркаванне Караткевіч.

Паводле яе слоў, праблему можна вырашыць праз пераразмеркаванне рэсурсаў за кошт бліжэйшых рэгіёнаў.

«Цэхі кандытарскія, па вытворчасці паўфабрыкатаў, рыбныя, кулінарныя. Безумоўна, яны дазволяць забяспечыць харчаваннем пры неабходнасці тэрытарыяльныя войскі», — заявіла Караткевіч.

Пад шыльдай Белкаапсаюза цяпер працуюць 779 аб'ектаў грамадскага харчавання на 41 тысяч месцаў. Таксама па краіне дзейнічаюць 113 нарыхтоўчых цэхаў.

У Мінску ваеннаабавязаных прызываюць у тэрабарону — іх адправяць на парад

МНС: Гомельская вобласць гатовая да пераходу на ваенны час

З'явіўся ўказ аб пераводзе дзяржорганаў на працу ў ваенны час

Nashaniva.com