Жыхарка Баранавічаў узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на порна

Яе знайшоў наркакантроль у ходзе інтэрнэт-маніторынгу.

05.06.2024 / 17:25

Скрыншот: МУС

Супрацоўнікі наркакантролю ў Баранавічах знайшлі ў інтэрнэце платны канал з інтымнымі фота і відэа. Стаць падпісчыкам канала можна было за суму ад 500 да 10000 расійскіх рублёў (ад 5,6 да 112 еўра).

Аператыўнікі высветлілі, што стварыла і адміністравала акаўнт 18-гадовая жыхарка Баранавічаў. Дзяўчына вырашыла такім чынам зарабіць і нават узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб не распыляцца.

Следчыя распачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Суполку з інтэрнэту выдалілі.

Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

«Ты як раб: проста ідзеш і робіш гэта». Беларусы, якія лічаць сябе сэксаголікамі і цвёрда вырашылі «завязаць», расказалі пра свой досвед

Сэксуальных сцэн у фільмах становіцца ўсё меней. Чаму так?

Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін

Nashaniva.com