Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку

Былы польскі суддзя Томаш Шміт калясіць па сваёй новай радзіме, даючы ці не штодзённыя інфанагоды прапагандзе. Гэтым разам ён не толькі пахваліў Лукашэнку як палітыка, але асобна адзначыў яго нібыта зайздросную фізічную форму, якая якраз выклікае вялікія сумневы.

05.06.2024 / 15:08

Сёння Шміт наведваў Горацкі раён. Там ён зноў бэсціў польскіх палітыкаў і заявіў, што «Аляксандр Лукашэнка — адзін з найлепшых сусветных палітыкаў». 

«Дастаткова паглядзець на сённяшнюю сітуацыю: як ён сябе паводзіць, як праводзіць палітыку. Гэта не камплімент, гэта — факт, — сказаў Шміт. — Акрамя таго, можна таксама пазайздросціць яго фізічнай форме. Дастаткова паглядзець на тое, як ён сячэ дровы, як у Манголіі страляе з лука». 

У Шміта спыталі пра планы на будучыню. Ён сказаў, што планы на будучыню ёсць, аднак пакуль не хоча ўдавацца ў дэталі, але дадаў: «Я хачу займацца наладжваннем узаемаадносін паміж Польшчай і Беларуссю».

Томаш Шміт уцёк у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусі палітычны прытулак.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы.

У Варшаве 55-гадоваму Шміту выстаўлена абвінавачанне ў шпіянажы.

@nashaniva Экс-прэзідэнт Манголіі затроліў Лукашэнку і падтрымаў Ціханоўскую #нашаніва #беларусь #беларусьновости #лукашенко #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Funny Guy - Parry Music

Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах

У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

Nashaniva.com