Ціханоўскую ведаюць больш, чым Пазняка. Топ-10 апазіцыйных палітыкаў па пазнавальнасці і па ўзроўні даверу
Абапіраючыся на даныя даследавання «Народнага апытання», Генадзь Коршунаў склаў рэйтынг беларускіх палітыкаў сярод прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства па пазнавальнасці і даверы.
05.06.2024 / 12:15
Фота: Офіс Ціханоўскай
Безумоўным лідарам для ядра прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства была і застаецца Святлана Ціханоўская. Яе ведаюць 96% рэспандэнтаў, давяраюць — 85% апытаных (гэта 89% ад тых, хто яе ведае).
Другое месца ў Паўла Латушкі — 89% ведаюць і 65% давяраюць (гэта значыць 73% тых, хто давярае сярод дасведчаных).
Спіс выглядае так (першая лічба — адсотак тых, хто ведае сярод апытаных, другая — адсотак тых, хто давярае сярод усіх апытаных):
Святлана Ціханоўская — 96% / 85%
Павел Латушка — 89% / 65%
Франак Вячорка — 72% / 36%
Валерый Сахашчык — 68% / 34%
Зянон Пазняк — 67% / 25%
Вадзім Пракопʼеў — 63% / 28%
Аляксандр Азараў — 57% / 11%
Валерый Кавалеўскі — 51% / 29%
Аліна Коўшык — 35% / 21%
Вольга Гарбунова — 32% / 19%
Алена Жываглод — 27% / 13%
Андрэй Ягораў — 22% / 9%
Іван Краўцоў — 20% / 6%
Цалкам вынікі даследавання можна пачытаць тут.
У Офісе Ціханоўскай папярэдзілі беларусаў пра небяспеку наведвання ААЭ
«Калі не Ціханоўская, то ніхто», — Дракахруст