Улады Рэспублікі Сербскай хочуць перайменаваць Срэбраніцу, каб пазбегнуць напаміну пра генацыд

У ліпені 1995 года сербскія вайскоўцы пад камандаваннем Ратка Младзіча забілі там больш за восем тысяч баснійскіх мусульман.

05.06.2024 / 10:05

Сефіка Мустафіч цалуе помнік на магіле свайго сына, забітага ў ліпені 1995 года сербамі. Фота: Armin Durgut / AP

Улады Рэспублікі Сербскай хочуць перайменаваць Срэбраніцу, каб пазбегнуць напаміну пра генацыд, піша Bild.

У ліпені 1995 года сербскія вайскоўцы пад камандаваннем генерала Ратка Младзіча забілі ў Срэбраніцы больш за восем тысяч баснійскіх мусульман. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як разня ў Срэбраніцы, Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі і Міжнародны суд ААН прызналі іх актам генацыду. Парламент Сербіі толькі ў 2010 годзе асудзіў разню, але адмовіўся прызнаваць яе генацыдам.

Цяпер мясцовыя ўлады хочуць перайменаваць абшчыну, каб пазбавіцца ад негатыўных асацыяцый.

«З-за ўсёй хлусні, якая распаўсюджваецца пра Срэбраніцу, нашы людзі выступілі з ініцыятывай перайменаваць муніцыпалітэт», — заявіў Міларад Додзік, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай, якая ўваходзіць у склад Босніі і Герцагавіны.

Сербскі мэр горада Младэн Груічыч растлумачыў, што рэпутацыя Срэбраніцы «заплямленая», што адпужвае турыстаў і інвестараў.

На прапанову аб перайменаванні абшчыны адрэагавалі ў асацыяцыі «Маці анклаваў Срэбраніцы і Жэпы».

«Вы можаце змяніць назвы гарадоў, але вы не можаце схаваць праўду аб Срэбраніцы», — заявілі там.

Додзік патрабуе мірнага аддзялення ад Босніі і Герцагавіны. Ён прапануе план праз 30 дзён

У топ-5 краін, грамадзяне якіх прыязджаюць па медпаслугі ў Беларусь, нечакана трапіла і гэта краіна

Додзік назваў Лукашэнку «жывой легендай»

Додзік прыехаў у Беларусь

Nashaniva.com