Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024

Аналітыкі брытанскай кампаніі Opta Sports паспрабавалі даведацца магчымага пераможцу футбольнага Еўра-2024 з дапамогай уласнага суперкампутара. Суперкамп'ютар Opta 10 тысяч разоў змадэляваў правядзенне Еўра-2024.

04.06.2024 / 20:47

У выніку машына на першае месца па шанцах перамагчы ў фінале турніру паставіла зборную Англіі. Англічане перамаглі ў 19,9% сімуляцый.

Толькі крыху ніжэй (19,1%) суперкамп'ютар Opta ацаніў верагоднасць перамогі на Еўра-2024 зборнай Францыі. Сярод моцных прэтэндэнтаў на выйгрыш таксама названыя гаспадыня турніру Германія (12,4%), а таксама Іспанія (9,6%) і Партугалія (9,2%).

Найменшая імавернасць перамогі на Еўра-2024, згодна з суперкамп'ютарам, у зборных Грузіі, Албаніі і Славакіі.

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі. У фінальнай стадыі турніру возьмуць удзел 24 зборныя. Беларусь на Еўра-2024 не патрапіла.

Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон

Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць

Nashaniva.com