У Брэсце сёння быў сапраўдны патоп ФОТА і ВІДЭА

На Брэст сёння днём абрынулася залева. Як паведамляюць мясцовыя рэсурсы, непагадзь выклікала збоі ў руху грамадскага транспарту: тралейбусы стаялі ў заторах, аўтобусы прыязджалі на 30 хвілін пазней за належны час.

04.06.2024 / 17:38

Як правіла, моцныя дажджы абцяжарваюць рух аўтатранспарту ў старым цэнтры Брэста. Асноўная прычына падтапленняў — тапаграфія горада.

«Інжынерныя ліўневыя сістэмы працуюць у штатным рэжыме, але часам стыхія прысылае сюрпрызы, наступствы якіх немагчыма ліквідаваць імгненна», — піша выданне Brestcity.com.

У калоніі «Воўчыя норы» з-за навальніцы згарэлі ўсе электрапрыборы

З-за моцнай залевы ў «Васільках» у ГЦ Galileo ў Мінску абвалілася столь ВІДЭА

З-за моцнай залевы зацякла вада на станцыю метро ў цэнтры Мінска. Топіць і ў іншых месцах

Nashaniva.com