Дракахруст ацаніў шанцы Віктара і Мікалая Лукашэнкаў на ўладу

Акрамя гэтага, ў новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст адказаў, каму з сыноў дыктатара ён аддаў бы перавагу.

04.06.2024 / 17:54

Мікалай і Віктар Лукашэнкі. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Дракахруст не адмаўляе, што ў Віктара Лукашэнкі ёсць шанцы атрымаць уладу пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі. У той жа час ён заўважае, што ў Беларусі «трохі іншая культура»:

«Мы не Цэнтральная Азія, не Каўказ, дзе перадача ўлады ў спадчыну — натуральнае мысленне».

Акрамя гэтага, на погляд палітолага, Віктара Лукашэнку «хутчэй іншыя з'ядуць».

Больш імаверным Дракахруст лічыць сцэнар, калі кандыдатура Віктара, як і Мікалая Лукашэнкі, можа з'явіцца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах праз цыкл:

@tokbelarus Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста #беларусь #ссср #хрущев #нашаніва #политика #беларусьновости ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

«Калі, умоўна кажучы, пасля Лукашэнкі прыходзяць нейкія іншыя людзі, складаецца іншая, не самая добрая сітуацыя. І потым узнікае запыт на кроў, дом Лукашэнкі. Такое ўзнікала ў розных краінах. Але адразу пасля — не думаю. Хутчэй не. Хутчэй з'ядуць».

Калі б быў выбар паміж Мікалаем і Віктарам Лукашэнкам, Дракахруст бы паставіў на Мікалая.

«Больш няпэўная сітуацыя і маладзейшы. Тут больш пазітыўных сцэнараў было б. Віктар — чалавек гэтай эліты і цяперашняга досведу, а Мікалай усё ж такі маладзейшы. Ён бачыў штосьці іншае і больш адпавядае часу, што мы бачым нават па рэпліках самога Аляксандра Лукашэнкі.

@tokbelarus Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант #беларусь #лукашенко #нашаніва #беларусьновости #навіны #беларускаямова #политика ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

У яго вельмі шмат спасылак на тое, што Мікалай іншы, што ў яго шмат пра што зусім іншае ўяўленне», — тлумачыць палітолаг.

Глядзіце цалкам:

«Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы». Пра што казаў Фядута пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста

Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст

Nashaniva.com