У архіўнай установе супрацоўнікі сумесна з'елі ссабойкі ў рамках рэспубліканскай акцыі ФОТАФАКТ

У лукашэнкаўскай Беларусі арганізуецца шмат афіцыёзных акцый, удзел у якіх для дзяржаўных арганізацый абавязковы. Пры гэтым калектывы мусяць даваць пра гэта публічныя справаздачы, ды яшчэ і праяўляючы крэатыўнасць. У некаторых выходзіць даволі кур'ёзна. 

04.06.2024 / 16:53

Фота: belniidad.by

Апошнімі днямі праводзілася адна з такіх спушчаных зверху рэспубліканскіх акцый пад назвай «Мая сям'я — мая краіна».

Каб даць пра яе справаздачу, работнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы зладзілі «сумесны абед пад назвай: «Здаровае харчаванне ў сям'і — здаровая нацыя».

Падчас гэтага абеду, як адзначаецца на сайце ўстановы, супрацоўнікі «падзяліліся сямейнымі кулінарнымі рэцэптамі прыгатавання смачнай і здаровай ежы».

«Як быццам бомбу ў школе знайшлі». Былая бібліятэкарка расказала, як школьныя бібліятэкі чысцяць ад «няправільных» кніг

«Трэба акуратна абыходзіцца…» — «З людзьмі?» — «З рапсам і з азімым ячменем»

«Аж да звальнення»: работнікам дзяржструктур рэкамендуюць не ездзіць у «несяброўскія» краіны

Лукашэнка патлумачыў, навошта бюджэтнікаў адпраўляюць прыбіраць каменне з палёў

Nashaniva.com