У Пружанскім раёне 15-гадовы падлетак да смерці збіў бацьку

У вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна пʼяны 15-гадовы хлопец пасварыўся з бацькам. У часе канфлікту разʼюшаны падлетак да смерці збіў мужчыну.

04.06.2024 / 15:17

Па даных следства, увечары 21 кастрычніка 2023 года падлетак прывёў дадому сваіх знаёмых і піў з імі гарэлку. Пазней паміж сынам і бацькам адбыўся канфлікт, падчас якога хлопец збіў мужчыну. Пры гэтым ён папрасіў сябра здымаць гэта на камеру мабільнага тэлефона. 

Бацька, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр ад шматлікіх траўм, у той час як яго сын разам са знаёмымі пайшлі з дому. 

У ходзе следства непаўналетні не прызнаў віну і сцвярджаў, што не хацеў забіваць бацьку. 

Але паводле следства, у сына з бацькам склаліся асабістыя непрыязныя адносіны. На відэа захавалася, як падлетак падчас збіцця неаднаразова выказваў намеры забіць бацьку. Экспертызай ўстаноўлена, што хлопец нанёс быцьку не менш за 19 удараў у вобласць жыццёва важных органаў. 

Непаўналетняму прадʼяўлена абвінавачанне па ч.2 арт.139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Nashaniva.com