Дзе ў Беларусі найбольш алкаголікаў

Белстат назваў самы пітушчы рэгіён Беларусі ў 2023 годзе.

04.06.2024 / 10:43

Па звестках ведамства, найбольш пʼюць у Віцебскай вобласці. У мінулым годзе тут зарэгістравана 203,8 чалавек на 100 тыс. насельніцтва, якія хварэюць на алкагалізм і алкагольныя псіхозы. На другім месцы знаходзіцца Магілёўшчына -190,4, а трэцяе ў Гомельскага рэгіёну — 171,9 чалавек. Найменшы паказнік у Мінску — 91,2 на 100 тысяч.

Усяго па рэспубліцы гэты паказнік у 2023 годзе складаў 154,7 грамадзян, якія пакутуюць ад алкагалізму. За апошнія 20 гадоў колькасць такіх людзей у краіне знізілася амаль удвая.

Белстат назваў самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі за тры гады

У Беларусі за год пажаніліся амаль 500 пар вельмі сталага ўзросту

Белстат скрупулёзна падлічыў, колькі ў Беларусі аўтамабіляў

Nashaniva.com