Частку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі зробяць са шкла
У Мастах ідзе рэканструкцыя падвеснага моста, які звязвае берагі Нёмана. Гэта самы доўгі такі мост у краіне — яго даўжыня 193 метры.
04.06.2024 / 10:20
У апошні раз на рэканструкцыю ён закрываўся яшчэ ў 1990-я.
Цяпер яго зноў прыводзяць у парадак. Завяршэнне ўсіх работ будзе залежаць ад пастаўкі новых сталёвых лін, на якіх будзе вісець мост — гэта можа заняць да 6 месяцаў, піша «Пул 4».
Адметнасцю моста стане тое, што на працягу 10 метраў у сярэдзіне драўляную падлогу замяняць на шкляную.
Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ