У Брэсце знайшлі малое напалоханае савяня ФОТАФАКТ
Яго адвязуць у Мінск.
04.06.2024 / 07:39
Фота: Любімы Брэст
Выпадковыя мінакі пабачылі побач з дзіцячым садком № 44 у Брэсце савяня, якое ляжала на зямлі, паведаміў Брэсцкі гарвыканкам.
На дапамогу прыехалі ратавальнікі. Яны паспрабавалі пасадзіць птушаня на галінку дрэва, аднак яно не змагло самастойна ўтрымацца там. Яго агледзелі спецыялісты. Але птушаня ў дапамозе ветэрынара не мела патрэбы.
Птушаня перадалі грамадскаму эколагу ў Чарнаўчыцы. Праз два тыдні савяня перададуць у Цэнтр дапамогі птушкам і жывёлам у Мінску.
У Гродне пабачылі калібры — спецыялісты тлумачаць цуд
Аказваецца, вароны ўмеюць лічыць. Вось як навукоўцы зразумелі гэта
Жыццё Цяпы: кот з незвычайнай рэдкай хваробай знайшоў сям'ю і здаецца шчаслівым