Мікіта Мелказёраў пахваліўся ў інстаграме новым сябрам, якога набыў больш чым за 1000 еўра

Блогер і аўтар праекта «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў прадэманстраваў у сваім інстаграме, на што прамяняў 5 тысяч злотых (гэта каля 4150 рублёў ці 1150 еўра). Гэта бясконца мілы сабака.

04.06.2024 / 10:49

Мікіта пажартаваў у рылс, што набыццё сабакі — гэта чацвёртая стадыя развіцця адносін (ідзе пасля з’яўлення агульнага акаўнту ў споціфай). Пароду ён выбраў даволі рэдкую — пці-брабансон. Гэта дэкаратыўная парода, якая належыць да групы маленькіх бельгійскіх сабак (звычайна яны важаць ад 3 да 6 кілаграмаў, а максімальны рост у карку — 26 сантыметраў). Назва ўтворана ад бельгійскай правінцыі Брабантэ, дзе была выведзена парода.

View this post on Instagram

A post shared by Mikita Melkazioraŭ (@ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel)

Аматары пці-брабансонаў сцвярджаюць, што ў гэтых сабак вельмі выразныя вочы і актыўная міміка. Гадаванец Мікіты атрымаў прозвішча Фуджы.

У каментарыях блогер прызнаўся, што не разглядаў варыянт узяць сабаку з прытулку.

Шчанюк захапіў сторыс свайго ўладальніка. Здаецца, не без замілавання шоўмен распавядае, што Фуджы палюе на чалавечыя ногі, спрабуе збегчы падчас прагулкі, а таксама не губляе надзеі ўначы ўскочыць на ложак гаспадароў.

Скрыншот сторыс Мікіты Мелказёрава

«Мне амаль 36 гадоў, у мяне вышэйшая адукацыя, 19 гадоў стажу, флюараграфія і адна эміграцыя, а я баўлю вечар, молячыся, каб гэта вось папіла вады і пасікала» — прызнаўся Мікіта ў сторыс.

Мікіта падкрэсліў, да рашэння завесці сабаку ставіўся з усёй адказнасцю і рыхтаваўся да з’яўлення ў сваім доме чатырохлапага гадаванца.

Суд прызнаў інстаграм Мікіты Мелказёрава «экстрэмісцкім»

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў

Выпуск праграмы «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава ўпершыню набраў мільён праглядаў

Nashaniva.com