«Яму месца ў турме, а не ва ўладзе». Былы прэзідэнт Манголіі зноў патроліў Лукашэнку і падтрымаў Ціханоўскую
Былы прэзідэнт Манголіі Элбэгдорж Цахіагійн перад пачаткам візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну заклікаў цяперашнія ўлады краіны арыштаваць Аляксандра Лукашэнку. Але гэтым не абмежаваўся.
03.06.2024 / 23:08
Элбэгдорж Цахіагійн са Святланай Ціханоўскай
Сёння мангольскі экс-прэзідэнт у сацыяльнай сетцы Х зноў выказаўся пра Лукашэнку, звярнуўшы ўвагу на ягоную нелегітымнасць:
«Беларускі дыктатар Лукашэнка, які прыехаў у Манголію, з'яўляецца самазванцам і не прадстаўляе беларускі народ. Фактычным прэзідэнтам, прызнаным міжнароднай супольнасцю, з'яўляецца Святлана Ціханоўская. Яна заслугоўвае нашай поўнай падтрымкі. Сустрэча з Лукашэнкам толькі ганебна легітымізуе вайну і тэрор ягонага рэжыму. Яму месца ў турме, а не ва ўладзе».
У Манголіі затрымалі актывістаў, якія пратэставалі супраць візіту Лукашэнкі
Лукашэнка: Пуцін дзейнічае ва Украіне як Чынгісхан
Лукашэнка вучыў манголаў, як трэба трымаць уладу
Былы прэзідэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку, калі ён прыляціць у гэту краіну