«Тры літры лісічак за пару гадзін». У Беларусі ўжо на ўсю моц пайшлі грыбы

Неверагодна, але факт: у Беларусі пайшлі грыбы. Прытым не проста пайшлі, а літаральна пацяклі ракой — з пачатку чэрвеня сацыяльныя сеткі заваленыя фатаграфіямі чырвонагаловікаў, лісічак, апенек, губы і паддубовікаў. Грыбнікі дзеляцца сваім ураджаем, які здолелі здабыць у Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях, заўважыў Telegraf.news.

03.06.2024 / 22:46

Спецыялісты сцвярджаюць, што такія раннія знаходкі абумоўленыя сёлетнімі тэмпературнымі рэкордамі. Як бы ні было, але першыя трафеі беларусаў, фота якіх публікуюцца ў сацыяльных сетках, уражваюць.

«Чырвонагаловікі і іншыя грыбы з'явіліся ў лясах пад Мінскам. Губа серна-жоўтая заўважаная на старых дубах або на іх паваленых рэштках. З'явіліся маленькія лісічкі, мухаморы тоўстыя, паддубовікі аліўкава-бурыя і іншыя невядомыя мне грыбы. Чакаем першых сетчатых белых грыбоў, гэта значыць белы грыб дубовы», — напісаў у тэматычнай суполцы адзін з аматараў збірання грыбоў.

У Воранаўскім раёне мужчына трапіў у рэанімацыю, атруціўшыся сушанымі мухаморамі

Казлякі, абабкі, баравікі… У лясах ужо пайшлі летнія грыбы

У Мінздароўя расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

Nashaniva.com