ЗША гатовыя абмяркоўваць з Украінай пашырэнне геаграфіі ўдараў па Расіі

Вашынгтон гатовы абмяркоўваць з Кіевам пытанне пашырэння маштабу ўдараў па тэрыторыі Расіі, заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі.

03.06.2024 / 20:21

Джон Кірбі. Фота: Evan Vucci / AP Photo

«Я думаю, што нікога не павінна шакаваць тое, што Зяленскі, з аднаго боку, удзячны, а з другога — працягвае прасоўваць свой кейс. Мы працягнем абмеркаванні.

Мы змянілі наш падыход у падтрымцы Украіны, і я не чакаю, што гэты падыход зменіцца ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы», — сказаў Кірбі на брыфінгу, адказваючы на пытанне аб пашырэнні геаграфіі удараў амерыканскай зброяй па аб'ектах на тэрыторыі Расіі.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна будзе прасіць аб пашырэнні маштабу прымянення заходняй зброі.

Як Украіна пераконвала ЗША дазволіць біць амерыканскай зброяй па цэлях у Расіі

Белы дом: Дазвол на ўдары зброяй з ЗША па Расіі тычыцца не толькі Харкаўшчыны

Байдэн таемна дазволіў Украіне біць амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі

Заходнія лідары абмяркоўваюць зняцце абмежаванняў на нанясенне Украінай удараў па тэрыторыі Расіі

Nashaniva.com