Увядзенне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы адкладаецца

Пра тое, што запланаванае на 4 чэрвеня ўвядзенне буфернай зоны на мяжы Польшчы з Беларуссю пераносіцца ў часе, 3 чэрвеня паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк. Але адкладанне не будзе працяглым.

03.06.2024 / 18:59

Фота: Agnieszka Sadowska / AP Photo 

«Мы хочам мець яшчэ трохі часу, некалькі дзён, каб пракансультавацца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам і грамадскімі арганізацыямі», — цытуе міністра RMF.

Рашэнне, якое прапануюць памежнікі, армія і паліцыя, павінна максімальна ўлічваць інтарэсы мясцовага насельніцтва, сцвярджае ён. Па словах міністра, урад прыняў «гнуткую формулу адлегласці ад мяжы».

Планавалася, што 200-метровая буферная зона ў Гайнаўскім і Беластоцкім паветах на польска-беларускай мяжы з'явіцца 4 чэрвеня. Польшча тлумачыць яе ўвядзенне неабходнасцю забяспечыць эфектыўную ахову мяжы.

Пакуль жа на беларускую мяжу дадаткова накіраваныя яшчэ 100 вайскоўцаў. Гэта два батальёны з 6-й паветрана-дэсантнай брыгады і 25-й паветрана-кавалерыйскай брыгады.

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Узмацніць мяжу і забыць? Што азначае для Беларусі жаданне Польшчы выдаткаваць $2,5 мільярда на ўзмацненне мяжы

Nashaniva.com