Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зноў засвяціўся ў сувязі з «экстрэмізмам»

Суд Жыткавіцкага раёна 24 траўня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, піша «Вясна».

03.06.2024 / 17:13

Двухтомны збор твораў Дуніна-Марцінкевіча ўжо быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў лістападзе 2023 года тым жа судом Жыткавіцкага раёна. Але пазней рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў з'явіўся ў адпаведным спісе на сайце Мінінфарма — аднак гэтым разам «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.

«Спачатку я не магла ў гэта паверыць». Прапрапраўнучка Дуніна-Марцінкевіча расказала, якія пачуцці ў яе выклікае прызнанне творчасці продка «экстрэмісцкай»

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Два вершы Дуніна-Марцінкевіча пракуратура прызнала экстрэмісцкімі матэрыяламі

Nashaniva.com