Фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх алімпійцаў на выказванні за вайну і сувязі з сілавікамі
Правяраюць атлетаў, якія збіраюцца выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
03.06.2024 / 18:24
Фота: МАК
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці аб'явіў пра пачатак праверкі беларускіх атлетаў на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.
Праверка закране беларусаў, якія заваявалі алімпійскія ліцэнзіі і збіраюцца выступіць на Гульнях-2024 у Парыжы. Працэдура верыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня.
У працэсе верыфікацыі будзе ўдакладняцца інфармацыя пра прыналежнасць атлетаў да сілавых структур, а таксама праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку вайны ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў.
Праект вядзецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) і Open Society Foundation (ЗША).
Нагадаем, беларусы змогуць выступіць на Алімпіядзе-2024 толькі ў індывідуальных відах і выключна ў нейтральным статусе. Да гульняў не дапусцяць атлетаў, якія афіляваныя з войскам і сілавымі структурамі, альбо выказвалі падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Лукашэнка пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе: Набіце ім морду
Макрон хоча абвясціць перамір'е ва Украіне на час Алімпіяды
Украіна патрабуе не дапускаць да Алімпіяды-2024 беларуску. У чым пытанне?