У Манголіі затрымалі актывістаў, якія пратэставалі супраць візіту Лукашэнкі

Мангольскі грамадскі рух «Не вайне» зладзіў акцыю пратэсту супраць візіту Аляксандра Лукашэнкі ў краіну. Актывісты выйшлі на плошчу Сухэ-Батар у сталіцы краіны, дзе іх затрымала паліцыя, піша «Радыё Свабода».

03.06.2024 / 16:00

Скрыншот з відэа

Кіраўніка руху пратрымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны. Ён адзначыў, што гэта была ўжо 112-я акцыя ў падтрымку Украіны, але цяпер актывісты пратэставалі яшчэ і супраць прыезду Лукашэнкі.

@nashanivanews Увагу на сябе звяртае трэмар Лукашэнкі-старэйшага: у яго ўжо амаль пастаянна заўважна трасецца галава #беларусь #нашаніва #беларускаямова #навіны #новостибеларуси #лукашенко ♬ Funny Guy - Parry Music

«Лукашэнка з'яўляецца ваенным злачынцам паводле міжнароднага крымінальнага права. Паколькі Манголія далучылася да Канвенцыі, яна абавязаная арыштаваць Лукашэнку, як толькі ён прыбудзе ў Манголію. Аднак аб’явіць гэта дзяржаўным візітам высокага рангу і прытуліць гэтага чалавека ў краіне на чатыры дні пад першакласнай аховай — гэта акт, які падпадае пад міжнародныя санкцыі. Гэта паводзіны, якіх не павінна быць у знешняй палітыцы Манголіі.

Лукашэнка — паплечнік кіраўніка Расіі Пуціна. Ягонаму візіту супрацьстаялі, бо паводле Крымінальнага кодэкса ён з'яўляецца ваенным злачынцам», — патлумачыў палітычны дзеяч акцыю.

Удзельнікі руху заявілі, што зафіксуюць пабоі і будуць скардзіцца на незаконнае затрыманне.

Былы прэзідэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку, калі ён прыляціць у гэту краіну

Лукашэнка: Пуцін дзейнічае ва Украіне як Чынгісхан

Лукашэнка вучыў манголаў, як трэба трымаць уладу

Міністр Кубракоў прапанаваў, каб беларускія зняволеныя шылі форму і мангольскім сілавікам

Лукашэнка дабраўся да Улан-Батара

Nashaniva.com