У Мінску збіраюцца рэканструяваць мост праз Свіслач на праспекце Незалежнасці і яшчэ некалькі мастоў

Пра тое, якія пуцеправоды збіраюцца рэканструяваць і аднавіць у Мінску ў 2024-2025 гадах, расказаў дырэктар «Міндарбуда» Сяргей Панеў на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша БелТА.

03.06.2024 / 15:42

Фота: fotokto.ru

Ён расказаў, што распрацавана праектная дакументацыя па рэканструкцыі пуцеправода праз чыгунку па вул. Брэст-Літоўскай, а таксама рыхтуюцца праекты па рэканструкцыі мастоў праз Свіслач па праспекце Незалежнасці і вуліцы Галадзеда.

Сяргей Панеў дадаў, што пачалася мадэрнізацыя пуцеправода на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта.

«Адзін напрамак ужо цалкам перакрыты. У чэрвені-ліпені плануем завяршыць добраўпарадкаванне гэтага боку і меркавана з канца ліпеня прыступім да работ на другой палове. Да лістапада іх завершым, рух запусцім у пачатку кастрычніка», — праінфармаваў Сяргей Панеў.

Таксама дарожныя службы прыступілі да капрамонту пуцеправодаў на вул.Даўгабродскай над вул. Ванеева і праз чыгунку Мінск — Масква, таму да канца года аб'екты плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.

Адзін з найбольш складаных праектаў — пуцеправод на вул.Ваўпшасава праз чыгунку працягласцю 300 м. Цяпер ён знаходзіцца на падрыхтоўчым этапе, вызначаецца часовая схема руху. З улікам аб'ёму работ, у тым ліку па замене бэлек, завяршыць капітальны рамонт плануецца ў наступным годзе. 

Акрамя таго, вядуцца работы па прадаўжэнні вул.Жукоўскага ад вул. Аэрадромнай да вул. Кіжаватава (па гэтым участку ў хуткім часе адкрыюць рух), рэканструкцыі вул. Буслаўскай, вул. Кабушкіна, вул. Крупскай і інш. Плануецца правесці рэканструкцыю вул. Ціміразева ад Масюкоўшчыны да МКАД.

Nashaniva.com