Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу «Ралан Гарос»

У 1/8 фіналу яна перамагла амерыканку Эму Навара 6:2, 6:3.

03.06.2024 / 14:49

Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

У чвэрцьфінале Арына згуляе з пераможцай пары Варвара Грачова (Францыя) — Міра Андрэева (Расія). Гэты матч пачнецца крыху пазней.

У мінулым годзе Сабаленка дайшла да паўфінала турніру, а пераможцай стала Іга Свёнтак (Польшча).

Nashaniva.com