У Літву з Беларусі трэці раз за месяц не пусцілі вагон з літарай Z

Літоўскія законы забараняюць.

03.06.2024 / 14:52

Ілюстрацыйнае фота: vsat.lrv.lt

Работнікі кампаніі LTG Cargo пры абследаванні саставу, які прыбыў на КПП Кяны з Беларусі, заўважылі на адным з вагонаў літару Z.

Паводле літоўскіх законаў, знак Z унесены ў спіс забароненых, паколькі ён сімвалізуе расійскую агрэсію супраць Украіны. Таму перамяшчэнне тэхнікі і цягнікоў з такім знакам па тэрыторыі Літвы забаронена, паведамляе Delfi.

Пасля абследавання вагон адчапілі ад цягніка і адправілі назад у Беларусь. Мытнікі адзначаюць, што з сярэдзіны траўня гэта ўжо трэцяя спроба правозу вагона з літарай Z з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com