Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна
На працягу двух месяцаў пяць падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў распаўсюджвалі ў платных тэлеграм-каналах парнаграфічныя матэрыялы, паведамляе сталічная міліцыя.
03.06.2024 / 11:12
Фота: vecteezy / andrewangelov
Спачатку 16-гадовы школьнік стварыў і адміністраваў у месенджары чат, дзе за грошы размяшчаў запампаваную з іншых сайтаў парнаграфію.
Пазней яму сталі дапамагаць навучэнец каледжа і тры школьныя сябры, у тым ліку 15-гадовы хлопчык і 17-гадовая дзяўчынка. Праз час апошняя стала выступаць у ролі актрысы тэматычнага кантэнту.
Раней да крымінальнай адказнасці непаўналетнія не прыцягваліся.
Распачата крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Сэксуальных сцэн у фільмах становіцца ўсё меней. Чаму так?
Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін