У Гомелі з акна выпала студэнтка з Туркменістана

Увечары 2 чэрвеня ў Гомелі дзяўчына выпала з акна інтэрната і загінула. Паводле інфармацыі чытачоў пабліка «ЧП Гомель», трагедыя здарылася каля 20:30 на вуліцы Петруся Броўкі. Медыкі, якія прыбылі, «хуткай дапамогі» не змаглі выратаваць дзяўчыну. 

03.06.2024 / 10:11

Інтэрнат ГДУ ім Францыска Скарыны № 4 па вул. Петруся Броўкі Фота: Яндэкс панарамы

Як распавядае «Флагшток», гаворка ідзе пра інтэрнат Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны. У каментарах карыстальнікі напісалі аб тым, што загінулая студэнтка — з Туркменістана. Як сцвярджаў адзін з каментатараў, у дзяўчыны былі даўгі па аплаце вучобы. Цяпер гэты каментар выдалены. 

«Я там стаяла. Божа, як яна плакала і крычала, аж сэрца разрывалася. Шкада дзяўчынку і бацькоў», — напісала іншая студэнтка.

Афіцыйныя крыніцы пакуль нічога не паведамлялі аб трагедыі.

@nashanivanews Студэнтка з Туркменістана загінула ў Гомелі #беларусь #чпбеларусь #нашаніва #беларускіцікток #учеба ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Паблік «ЧП Гомель» нагадвае нумар «тэлефона даверу» для аказання экстранай псіхалагічнай дапамогі па Гомельскай вобласці — 8 (0232) 31-51-61. 

У Гарадоцкім раёне мужчына насмерць разбіўся на машыне

Таксіст заснуў за рулём у цэнтры Мінска і ўчыніў масавае ДТЗ ВІДЭА

Беларускі дальнабойнік трапіў у смяротнае ДТЗ у Польшчы

Nashaniva.com