У Гродне мужчына кінуў з балкона петарду ў падлеткаў — яго лавілі з планам «Перахоп»

Затрыманы сцвярджае, што дзеці яму перашкаджалі.

02.06.2024 / 13:40

Увечары 1 чэрвеня 57-гадовы мужчына кінуў з балкона петарду ў групу падлеткаў. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сыракомлі. 

У выніку выбуху 16-гадовы хлопец атрымаў апёк пляча. Мужчына пасля паспрабаваў уцячы — ён сеў у аўтамабіль і пакінуў двор. Міліцыя аб'явіла ў Гродне і раёне план «Перахоп».

Неўзабаве мужчыну затрымалі. Ён растлумачыў свой учынак тым, што падлеткі яму нібы перашкаджалі. Самі дзеці сцвярджаюць, што не парушалі ніякіх правілаў і паводзілі сябе ціха, паведамляюць у гродзенскай міліцыі.

Цяпер праводзіцца праверка. 

Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня

Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак

Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына

Nashaniva.com