Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Фанат скандальна вядомага трэш-блогера Mellstroy, які паходзіць з Гомеля, выбег на поле падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж дортмундскай «Барусіяй» і мадрыдскім «Рэалам», які праходзіць на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане. 

01.06.2024 / 23:00

Хлопец паспеў зрабіць сэлфі з гульцамі «Рэала» Джудам Белінгемам і Вінісіусам Жуніёрам, а затым яго затрымалі.

Раней Mellstroy абяцаў выплаціць 30 млн расійскіх рублёў (каля 333 тысяч еўра) таму, хто выбежыць на поле падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў у футболцы з ягоным лагатыпам.

Перад гэтым, 21 сакавіка, прыхільнік Mellstroy выбег на поле падчас матчу Расія — Сербія на маскоўскім стадыёне «Дынама», выконваючы іншы чэлендж блогера. Але грошай за гэта ён, кажуць, не атрымаў. Увогуле гэта фірмовы стыль Mellstroy — абяцаць за нешта грошы, але пасля абяцанае не выконваць або выконваць толькі часткова. 

Mellstroy — гэта ўраджэнец Гомеля Андрэй Бурым. Скандальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю. Там ён хаваўся ад заведзенай крымінальнай справы за ўхіленне ад службы ў арміі. Пасля ён змог вырашыць свае праблемы і вярнуўся ў Маскву, але ў хуткім часе яго зноў сталі пераследаваць, верагодна, па запыце Беларусі.

Гомельскага трэш-стрымера Mellstroy зноў шукае МУС Расіі. Імаверна, па запыце Беларусі

Беларускі трэш-блогер Mellstroy арганізаваў у Маскве дождж з грошай. Ён раскідаў над натоўпам 75 тысяч даляраў

Гомельскі блогер Mellstroy зноў адмовіўся плаціць паабяцаныя вялікія грошы за выкананне свайго дзівацкага жадання

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

На гомельскага блогера, які збіў дзяўчыну ў жывым эфіры, завялі ў Маскве крымінальную справу

Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?

Nashaniva.com