Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня
Пра аднаўленне з 4 чэрвеня буфернай зоны на мяжы з Беларуссю заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў горадзе Тамашаў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
01.06.2024 / 20:29
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski
Паводле слоў чыноўніка, у гэты дзень набудзе моц пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з часовай забаронай на знаходжанне ў памежнай паласе.
Буферная зона ахопіць пераважна Гайнаўскі павет (26 населеных пунктаў), таксама ў яе ўвойдзе адзін населены пункт Беластоцкага павета Падляшскага ваяводства.
Адзначаецца, што «ў сувязі з абвастрэннем гібрыднай агрэсіі на польска-беларускай мяжы і інцыдэнтамі, якія прывялі да раненняў салдат Войска Польскага», польскае Міністэрства нацыянальнай абароны вырашыла «актывізаваць намаганні па супрацьдзеянні актам агрэсіі супраць асабовага складу Узброеных сіл».
Абмежаванні ўводзяцца спачатку на 90 дзён, а пасля і могуць быць падоўжаныя.
На гэтым тыдні ўлады Польшчы паведамілі пра некалькі выпадкаў нападу мігрантаў на мяжы з Беларуссю, у выніку якіх было паранена агулам тры вайскоўцы і два памежнікі. Гэтыя інцыдэнты і сталі асноўнай прычынай, дзеля якой польскі ўрад прыняў рашэнне аб узмацненні аховы мяжы, у тым ліку і аб увядзенні буфернай зоны.
Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ
Яшчэ два польскія салдаты атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю
Польскія памежнікі паказалі зброю мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй
На што Польшча патраціць $2,5 мільярда, прызначаных на ўмацаванне мяжы з Беларуссю?