У новым гадзінніку «Луч» стрэлкі ідуць у зваротным кірунку

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю гадзіннікаў, гэтым разам на касмічную тэматыку. Стрэлкі ў гадзінніках з гэтай калекцыі ідуць у зваротным кірунку і маюць адпаведную назву: «Зваротны ход 2.0»

01.06.2024 / 15:49

Калекцыя складаецца з чатырох мадэляў гадзіннікаў:

Ва ўсіх мадэлях стаіць кварцавы механізм «Луч-2356», корпус зроблены з нержавеючай сталі, на цыферблаце мінеральнае шкло, раменьчык скураны.

Лічбы ў гадзінніках размешчаныя ў зваротным парадку, адпаведна стрэлкі рухаюцца назад.

Гадзіннікі ўжо прадстаўленыя ва ўсіх фірмовых крамах і на сайце, а каштуюць яны 339 рублёў.

«Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў з карцінамі аўстрыйскага мастака

Беларускі айцішнік Віктар Куўшынаў паказаў свой новы гадзіннік — вельмі сімвалічны

Франак Вячорка прапануе прадаць свой гадзіннік за $5 тысяч праз дабрачынны аўкцыён

Nashaniva.com