Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ
На мяжы Польшчы і Беларусі 30 мая адбылося набажэнства падчас працэсіі свята Божага Цела. Малітву правялі ля алтара побач з металічнай сцяной, якая падзяляе дзве краіны, якую ўстанавіла Польшча праз «мігранцкі крызіс», піша katolik.life.
01.06.2024 / 11:08
Фота: Яцэка Зломы
Набажэнства праходзіла ў вёсцы Мінкаўцы ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводства. Раней вёска была ў Гродзенскім раёне БССР. У 1946 годзе ў сувязі з карэкціроўкай дзяржаўнай мяжы паміж СССР і ПНР вёска была перададзена Польшчы.
Як растлумачыў фермер Яцак Злома, да таго часу вернікі з Мінькаўцоў належалі да прыходу ў вёсцы Адэльск, што засталася ў Гродзенскім раёне. У выніку ў Мінькаўцах пабудавалі свой храм, аднак многія сем'і засталіся падзеленымі мяжой.
Фота: katolik.life
У той жа дзень працэсію Божага Цела ў Варшаве правялі беларускія каталікі ў эміграцыі разам з польскімі вернікамі. Наперадзе працэсіі неслі копію абраза Маці Божай Будслаўскай, падчас набажэнства гучалі малітвы і спевы па-беларуску, ксёндз Вячаслаў Барок чытаў Евангелле на роднай мове.
Некалькі дзясяткаў мігрантаў штурмавалі ўчора беларуска-польскую мяжу ВІДЭА
Яшчэ два польскія салдаты атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю