У Мазыры выкінулі на сметнік неверагодную колькасць хатніх закатак ВІДЭА

У Мазыры ў адным з двароў каля смеццевых бакаў невядомыя пакінулі вялізную колькасць хатніх закатак. Пра гэта ў тыктоку расказала мясцовая жыхарка, заўважыла Blizko.by.

31.05.2024 / 17:49

Скрыншот з відэа

Чаго там толькі няма: закатаныя грыбы, гародніна, варэнне, а таксама кампоты.

@parfum__giter

♬ оригинальный звук - ПАРФЮМ МОЗЫРЬ

Цяпер відэа актыўна вірусіцца ў сацсетцы, а карыстальнікі пакідаюць сотні каментароў.

Адзін з іх піша: «Змяніліся часы, закаткі сталі не патрэбныя». Іншая жанчына абураецца: «Гэта ж столькі сіл, часу і грошай. Адно пытанне: навошта столькі рабіць?»

Можна было прачытаць і такую гісторыю: «Знаёмая купіла дом у вёсцы, а там у склепе вельмі шмат закатак. Яна ўсё выставіла на сметнік. Я б таксама не ела чужыя закаткі».

Гісторыя на гэтым не скончылася. На наступны дзень тыктокерка выставіла відэа, на якім відаць, што ніводнай закаткі каля бакаў ужо не засталося.

@parfum__giter

♬ оригинальный звук - ПАРФЮМ МОЗЫРЬ

Карыстальнікі адразу ж адрэагавалі. Жанчына піша: «Правільна, чаго прападаць дабру». Яе падтрымлівае каментатар: «Калі крышка ў слоіках не надзьмулася, то можна ўжываць, чалавек жа для сябе закатваў».

Але не ўсе згодныя з такім сцвярджэннем. Дзяўчына піша: «Я б не рызыкнула гэта есці». А некаторыя наогул не разумеюць, навошта рабіць нарыхтоўкі на зіму: «Не разумею гэтых людзей, гарбацяцца на дачах. Потым усё гэта перапрацоўваецца, а пасля на сметнік».

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

Лета ў слоіку. Колькі сёлета трэба выдаткаваць, каб паставіць закаткі?

«Колькі каштуе? Ну, колькі дасце». Якія прысмакі можна купіць «па дарозе»?

За колькі сёння можна адпачыць з шашлыком і як змяніліся цэны ў параўнанні з леташнімі?

Nashaniva.com