Белстат назваў самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі за тры гады

У Нацыянальным статыстычным камітэце назвалі самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі за тры гады. Гэта вынікае з агляду Белстата, прымеркаванага да Дня абароны дзяцей (1 чэрвеня).

31.05.2024 / 14:26

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

З агляду вынікае, што ў 2021 годзе самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі былі Максім, Марк, Міхаіл, а таксама Аліса, Ганна, Марыя.

У 2022 годзе сярод імёнаў для хлопчыкаў называюцца Міхаіл, Арцём, Мацвей. А самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак аказаліся Сафія, Марыя, Ганна.

У 2023 годзе беларусы часцей за ўсё называлі хлопчыкаў Мацвей, Арцём, Марк. Сярод імёнаў для дзяўчынак пазначаны Сафія, Ева і Ганна.

Nashaniva.com