У Мінску сілавікі затрымалі вядоўцу квізаў і святаў за ўдзел у пратэстах 2020 года
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа аб затрыманні вядоўцы святаў. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Паўла Пашкевіча.
31.05.2024 / 10:26
На камеру ён кажа, што падчас пратэстаў 2020 года сфатаграфаваўся з бел-чырвона-белай сімволікай на дарозе ў Менску.
Са слоў затрыманага, ён дасылаў у «Чорную кнігу Беларусі» звесткі аб перамяшчэнні сілавікоў. Хлопец мае татуіроўку на руцэ «Жыве Беларусь».
Мяркуючы па інфармацыі з сацсетак, Пашкевіч працуе вядучым мерапрыемстваў і выпускае песні.
У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў
Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага
У Гродне затрымалі гукарэжысёра цэнтра культуры