У Клімавічах пры купанні з сябрамі патануў падлетак

Інцыдэнт адбыўся 30 мая па вуліцы Цяністай. Паведамленне аб трагедыі паступіла ратавальнікам у 20.04.

31.05.2024 / 08:19

Фота: МНС

Работнікі МНС, якія прыбылі да штучнага вадаёма, нікога не пабачылі на паверхні вады, на беразе ляжала верхняя вопратка.

Потым з вады дасталі 16-гадовага хлопчыка. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі вынік, і медыкі канстатавалі смерць падлетка.

Высветлілася, што юны жыхар Клімовіч купаўся з сябрамі без суправаджэння дарослых. Месца для купання не абсталяванае. 

У Лунінецкім раёне мужык патануў у лужыне. Ён быў не адзін

На Случчыне знайшлі мёртвым раней зніклага падлетка

У Мінскім раёне патануў хлопчык

Nashaniva.com