Пасля збожжа ЕС можа ўвесці павышаныя мытныя пошліны на іншыя беларускія і расійскія тавары

Павышаныя мытныя пошліны, якія будуць уведзеныя ў дачыненні да збожжа з Беларусі і Расіі з 1 ліпеня, могуць пазней быць распаўсюджаныя і на іншыя тавары, заявіла 30 мая на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Рады Еўрасаюза па гандлі міністарка замежных спраў Бельгіі Хаджа Лябіб (Бельгія цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе).

30.05.2024 / 19:31

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніцы, гэтая прапанова «павінна стаць прадметам далейшага абмеркавання для ацэнкі наступстваў ад яе рэалізацыі». З самой гэтай ініцыятывай выступіла Швецыя.

30 мая Рада ЕС падтрымала прапанову Еўракамісіі ад 22 сакавіка і прыняла рашэнне аб павышэнні тарыфаў на імпарт некаторых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы гэта рашэнне, заявіў, што яно «нанясе ўдар па сусветнай харчовай бяспецы», а «звычайныя фермеры, прадпрымальнікі і іншыя падаткаплацельшчыкі на сабе адчуюць яшчэ шэраг негатыўных наступстваў». 

Еўрасаюз увёў павышаныя пошліны на аграпрадукцыю з Беларусі і Расіі

Шэнгенскія візы для беларусаў не падаражэюць

Кіраўнік МЗС Польшчы назваў міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы нападам на Еўрасаюз

Nashaniva.com