Беларускі камбайн для здабычы калійнай руды атрымаў імя лукашэнкаўскага шпіца

У Салігорску прэзентавалі першы беларускі камбайн для здабычы калійнай руды, які ў свой час даручыў стварыць Лукашэнка. Гэты камбайн атрымаў назву «Умка-550», паведамляе афіцыйны канал «Беларуськалія».

30.05.2024 / 17:43

Фота: t.me/belaruskali

На прэзентацыі «Умка» крышыў бетонную пліту, якая імітавала горную пароду.

@nashaniva Беларускі камбайн для здабычы калію назвалі Умка — як шпіца Лукашэнкі #лукашенко #беларускаямова #беларусь #умка #шпиц #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Як паведамляецца, камбайн «Умка-550» мае тыя ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся «Беларуськаліем» сумесна з нямецкай кампаніяй. Але ўзровень ягонай лакалізацыі нібыта павялічыўся з 20 да 80 працэнтаў.

Умка — улюбёны шпіц Аляксандра Лукашэнкі, якога той паўсюль возіць з сабою. Так, нядаўна ён прысутнічаў на вайсковых вучэннях (глядзі відэа ніжэй) і нават на парадзе Перамогі ў Маскве.

Умка і Аляксандр Лукашэнка інспектуюць палі на ўсходзе Беларусі. Фота Пула першага

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі? 

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Nashaniva.com