Беларускія баскетбольныя каманды больш не будуць выступаць у Лізе ВТБ

«Мінск» (экс-«Цмокі») не возьме ўдзелу ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ (Адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе). Пры гэтым вялікая імавернасць, што замест яе ў турніры не будуць браць удзелу і іншыя каманды з Беларусі.

30.05.2024 / 14:33

У мінулым сезоне экс-«Цмокі» прайгралі ў 39 матчах з 40 і занялі апошняе месца.

У Адзінай лізе каманда выступала з сезона-2010/11 і ні разу не дайшла да плэй-оф.

Чакаецца, што «Мінск» будзе заяўлены ў маладзёжную Лігу ВГБ.

Nashaniva.com