У аднаго з беларускіх банкаў змянілася кіраўніцтва: аднаго расіяніна памянялі на другога

Беларускі Сбер банк з 29 мая ўзначаліў Яўген Елісееў. Ён стаў старшынёй праўлення банка.

30.05.2024 / 09:12

Яўген Елісееў. Фота: sia.ru

Елісееў працаваў у структурах расійскага Сбера з 1998 года: у сістэме банкаў на Байкале і ў Іркуцку.

Да таго як узначаліць беларускі банк, які ўваходзіць у групу, ён быў намеснікам старшыні Сярэднярускага банка.

Ігар Мяркулаў, які кіраваў банкам пяць з паловай гадоў, працягне працу ў групе.

Як цяпер выглядае былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова ФОТА

Дзмітрый Баскаў — імаверны новы ўласнік гіганцкай сонечнай станцыі ў Чэрыкаве

Лукашэнка ўзяўся за Нацбанк

Nashaniva.com